15 траўня 2024, Серада, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія падпісала план вайсковага супрацоўніцтва з NATO

8
Арменія падпісала план вайсковага супрацоўніцтва з NATO

Проста цяпер Ерэван бярэ ўдзел у вайсковых вучэннях Альянсу.

Арменія і NATO ўзгаднілі праграму вайсковага супрацоўніцтва на 2024 год і намецілі новыя кірункі ўзаемадзеяння, паведамілі ў Мінабароны рэспублікі. Бакі правялі кансультацыі падчас візіту намесніка начальніка Генштаба Арменіі Артура Ераяна ў штаб-кватэру альянсу ў Брусэлі.

«Абмеркаваныя вынікі падтрымкі, нададзенай у рамках праграмы вайсковым навучальным установам і навучальным цэнтрам Арменіі, а таксама намечаныя новыя кірункі супрацоўніцтва», - адзначылі ў Мінабароны, дадаўшы, што ў тым ліку размова ішла аб магчымасцях узаемадзеяння ў 2025 годзе.

У рамках сустрэчы Ераян таксама правёў асобную гутарку з дырэктарам па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі міжнароднага вайсковага штаба NATO, генерал-лейтэнантам Дачанам Тыберыу Шэрбанам. Былі «абмеркаваныя цяперашнія праграмы вайсковага супрацоўніцтва Арменія-NATO і магчымасці іх пашырэння», дадалі ў Мінабароны.

Цяпер Арменія бярэ ўдзел у вайсковых вучэннях NATO «Храбры воін». З 30 красавіка медыцынскі батальён Мінабароны рэспублікі знаходзіцца на палігоне Баканікут у Вугоршчыне. Апроч яго ў манеўрах удзельнічаюць вайскова-медыцынскія падраздзяленні з 32 краін і 7 цывільных арганізацый. Вучэнні працягнуцца да 10 траўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках