26 снежня 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Украіна распрацоўвала план перамогі для адміністрацыі Трампа

2
FT: Украіна распрацоўвала план перамогі для адміністрацыі Трампа

Ёсць шэраг цікавых прапаноў.

Украіна распрацавала план перамогі для ўмацавання сувязяў з будучай адміністрацыяй Дональда Трампа, прапаноўваючы бізнэс-угоды і вайсковае супрацоўніцтва. Гэта звязана з асцярогамі, што абраны прэзідэнт ЗША можа пайсці на мірную дамову з Расеяй, аслабіўшы падтрымку Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Financial Times..

Са слоў украінскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў, ідэі былі распрацаваныя з улікам «транзакцыйнага» падыходу Трампа.

«Мы хочам, каб ён убачыў ва Украіне актыў, а не праблему», - заявіў адзін з удзельнікаў падрыхтоўкі.

Адзін з прапанаваных пунктаў - замяніць частку амерыканскіх войскаў, размешчаных у Еўропе, украінскімі сіламі пасля заканчэння вайны. Яшчэ адна ідэя, са слоў крыніц, блізкіх да распрацоўкі плана перамогі, мяркуе размеркаванне прыродных рэсурсаў Украіны сярод заходніх партнёраў, што, на думку ўдзельнікаў, павінна зацікавіць Трампа.

Аляксандр Мярэжка, кіраўнік камітэта ў замежных справах ва ўкраінскім парламенце, назваў зварот да Трампа "мудрым крокам".

“Трамп хоча быць пераможцам, а не тым, хто саступіць. Каб стаць пераможцам, яму трэба паказаць Пуціну ягонае месца”, - падкрэсліў ён.

У той жа час экспэрты мяркуюць, што Зяленскі павінен прадэманстраваць гатоўнасць да перамоў з Расеяй.

“Украіна абмежаваная сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і чаканнямі грамадства”, - адзначыла дырэктарка кіеўскага аналітычнага цэнтра “Новая Еўропа” Алена Гетманчук.

Украіна таксама разглядае замену свайго амбасадара ў Вашынгтоне, каб наладзіць сувязі з камандай Трампа. Заходнія супольнікі рэагуюць на прапановы Кіева з асцярожнасцю, баючыся, што мірнае пагадненне можа аслабіць бяспеку Еўропы.

План перамогі

План перамогі Украіны быў прадстаўлены ў Вярхоўнай Радзе. Ён складаецца з пяці публічных пунктаў і трох сакрэтных дадаткаў. Сярод ключавых ініцыятыў - запрашэнне Украіны ў NАТО.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках