24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз спрасціў візавы рэжым для грамадзян Малдовы

10 кастрычніка ў Брусэлі было падпісанае пагадненне паміж Малдовай і краінамі ЕЗ аб спрашчэнні візавага рэжыму – паведамляе ІА "Навіны-Малдова" са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Малдовы.

Дакумент падпісалі кіраўнік МЗС рэспублікі Андрэй Стратан і дзяржсакратар Партугаліі па еўрапейскіх справах Мануэль Лоба Антунес. Новыя правілы ўступяць у сілу да 1 студзеня 2008 года.

Пагадненне гарантуе малдаўскім грамадзянам льготы пры атрыманні еўрапейскіх віз: іх кошт будзе паменшаны з 60 да 35 еўра. Шматлікія катэгорыі грамадзян, у тым ліку студэнты, дзеячы культуры, спартсмены і пенсіянеры, – змогуць атрымаць візу бясплатна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках