25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуецца абараняць дыктатараў СНД усімі спосабамі

2
Расея рыхтуецца абараняць дыктатараў СНД усімі спосабамі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў загад "Аб падпісанні Пагаднення аб міратворчай дзейнасці Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы" (АДКБ). Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Расейскай дзяржавы.

Раней краіны – удзельніцы АДКБ падрыхтавалі пакет дакументаў аб стварэнні сумесных міратворчых сілаў па тыпе калектыўных сілаў хуткага разгортвання. Як паведаміў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, гэтыя падраздзяленні будуць браць удзел у міратворчых аперацыях як на тэрыторыі краін – удзельніц АДКБ, так і за іх межамі па мандаце або па запыце ААН.

Па словах М.Бардзюжы, кожная краіна – удзельніца АДКБ згодна з названымі пагадненнямі будзе вылучаць свой міратворчы кантынгент для ўдзелу ў аперацыях у рамках АДКБ.

Генеральны сакратар арганізацыі падкрэсліў, што да пачатку правядзення міратворчай акцыі войскі кожнай краіны будуць знаходзіцца пад юрысдыкцыяй той дзяржавы, якая падала дадзены кантынгент, а з пачаткам аперацыі ён пяройдзе пад адзінае камандаванне ў рамках АДКБ.

Саміт АДКБ, на якім і абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні міратворчых сілаў, адбыўся на пачатку кастрычніка ў сталіцы Таджыкістана Душанбе. Тады ж удзельнікі арганізацыі падпісалі больш як 20 дакументаў, у тым ліку аб агульнай бяспецы, наладжванні механізмаў рэагавання ў надзвычайных сітуацыях, гарантыі інфармацыйнай бяспекі.

Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) – ваенна-палітычны саюз, створаны былымі савецкімі рэспублікамі на аснове Дамовы аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 траўня 1992 г. Дамова падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках