24 снежня 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія астролагі прадказваюць адстаўку Лукашэнкі

16

Такое прадказанне зрабіў аўтар тэорыі вектарнага шлюбу і гістарычных рытмаў развіцця цывілізацыі, расейскі астролаг Рыгор Кваша.

Па яго словах, усе гады Кабана ў гісторыі чалавецтва адметныя сур’ёзнымі фінансавымі катастрофамі. Таму астролаг прагназуе ў гэтым годзе абвал амерыканскага долара, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на інфармагенцтвы.

Праблемы ў шэрагу краін будуць і ў 2008 годзе: “У год Пацука ідзе кармічны ціск на лідэраў, якія нарадзіліся ў год Каня. А так атрымалася, што пры ўладзе шмат якіх дзяржаў стаяць людзі-“коні”. У Кітаі гэта Ху Дзінтао, у Беларусі - Лукашэнка, ва Украіне – Юшчанка, у Германіі – Меркель, у Амерыцы – дзяржсакратар – Кандаліза Райс. Кожны з іх у 2008 годзе можа пазбавіцца сваёй пасады. Прэтэндэнт нумар адзін на вылет – Лукашэнка. Ён ўжо не кантралюе працэс. Вытрымаць можа толькі Меркель. А увогуле, год будзе нестабільным”, -- заявіў Кваша.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках