26 снежня 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спадарожнікавыя талеркі» будуць здымаць без закону

7

Дакумент, які б рэгуляваў ўсталяванне спадарожнікавых антэн і кандыцыянераў, мусіў з'явіцца яшчэ ў жніўні, але не з'явіцца ўвогуле. Савет міністраў вырашыў, што неабходнасці ў ім няма, бо існуе Палажэнне аб парадку перапланіроўкі жылых памяшканняў. Дарэчы, штрафы, абазначаныя ў Палажэнні, - ад 310 тысяч да паўтара мільёнаў рублёў.

Чалавек, які лабіраваў барацьбу з талеркамі, начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкаму Аляксандр Андрончык, кажа, што чакаў ад Савета Міністраў тлумачэнняў, што рабіць з антэнамі.

"Гэта задача, якая стаіць для ўсёй краіны. Гэта не пытанне толькі Мінску. Таму мы і прапанавалі, каб Савет Міністраў прапрацаваў гэтае пытанне і даў дакладныя тлумачэнні. Міністэрства архітэктуры рыхтавала ім свае прапановы. Збіраліся нарады, але канчатковы адказ, якім чынам нам рабіць, пакуль не прыходзіў", -- паведаміў службоўца для «Еўрарадыё».

Чыноўнік і сам прызнае, што цяперашні парадак усталявання антэн надзвычай доўгі і складаны. Нагадаем, па ім у Мінску не ўсталяваная ніводная "талерка".

"Яны могуць ставіць па заведзеным доўгім парадку. Ствараць праект, узгадняць і г.д. Гэта доўгі вельмі працэс", -- кажа Андрончык.

У Міністэрстве архітэктуры і горадабудаўніцтва пацвердзілі, што ніякай распрацоўкі дакумента па спадарожнікавых антэнах у іх не ідзе. Начальнік аддзела праектных работ Міністэрства архітэктуры Ігар Карпаў распавёў, што гэтую працу спыніў ліст з Савета Міністраў.

"Ёсць ліст, у якім напісана, што нарматыўныя патрабаванні, якія цяпер дзейнічаюць, дастатковыя для таго, каб рэгуляваць працэс размяшчэння спадарожнікавых антэн на фасадах будынкаў. Так і напісана. Больш за тое, мы ў Саўмін адказалі, спасылаючыся на лісты Мінгарвыканкаму і Мінжылкамунгасу. Ён адказаў, што пастанова Савета Міністраў, якую рыхтаваў Мінжылкамунгас па перапланіроўках кватэр, дастатковая для таго, каб вырашаць гэтыя пытанні. Там напісаныя віды прац, на якія патрэбна распрацоўваць праектную дакументацыю і ўзгадняць усё з выканкамам і атрымліваць дазвол. Сюды ўваходзіць і ўсталяванне антэн і кандыцыянераў".

На пытанне наконт штрафаў Ігар Карпаў адказаў намёкам:

"Гэта тое ж, як зашклёныя лоджыі, памятаеце гэтую эпапею? Калі людзі шклілі хто з чаго можа. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што калі самавольна рабіць гэта, атрымаеш штраф".

Пакуль што ў Мінску судоў над уладальнікамі "талерак" не было, але яны могуць неўзабаве з'явіцца. У ЖЭСаў запыталіся, як яны штрафуюць за самавольную перапланіроўку і ці штрафуюць ужо за антэны.

"Мы даем прадпісанне жыхарам, а калі яно не выконваецца, падаем у суд. І суд ужо прысуджае штраф. За антэны пакуль што не штрафавалі, гэта ж усё нядаўна з'явілася. Але хутка, здаецца, будзе гэта. Там вялікія штрафы - 10 базавых велічынь, напэўна, будзе…", -- паведамілі камунальшчыкі.

Засталося незразумелым, хто падпадзе пад штраф у першую чаргу: тыя, у каго "самавольная" антэна вісіць ужо даўно, тыя, хто ўсталяваў яе пасля красавіка, калі пачало дзейнічаць Палажэнне аб перапланіроўках, тыя, чыя антэна выходзіць на праезную частку, ці ўсе без разбору?

Нагадаем, што са снежня на Беларусь пачне вяшчанне незалежны спадарожнікавы тэлеканал "Белсат". Таму наступ на спадарожнікавыя антэны -- невыпадковы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках