26 снежня 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не адмовіцца ад ядзернай зброі

Тактычную ядзерную зброю пакуль мэтазгодна пакінуць у арсеналах расейскіх Узброеных Сілаў, перадае "Інтэрфакс" заяву начальніка 12-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі генерал-палкоўніка Уладзіміра Вярхоўцава.

"У нас даволі складанае становішча на паўднёвых межах, мы мяжуем з ядзернымі дзяржавамі, таму наяўнасць у Расеі тактычнай ядзернай зброі з'яўляецца стрымліваючым фактарам для патэнцыйных агрэсараў", – заявіў генерал Вярхоўцаў.

Ён паведаміў, што Расея выканала абавязальніцтвы, прынятыя на сябе на пачатку 90-х гадоў згодна з заявамі тагачаснага прэзідэнта Барыса Ельцына. "Мы, у прыватнасці, абавязаліся цалкам прыбраць тактычную ядзерную зброю з Сухапутных войскаў, на 50% скараціць яго ў Ваенна-паветраных сілах, на 60% – у войсках супрацьпаветранай абароны і на 30% – на падводных лодках Ваенна-марскога флоту", – сказаў Вярхоўцаў.

Паводле яго слоў, усю тактычную ядзерную зброю знялі з расейскіх надводных караблёў і падводных лодак. "Цяпер яна знаходзіцца ў 12-м Галоўным упраўленні і, калі будзе неабходна, мы гатовыя яе вярнуць ВМФ. Хай на гэты конт ні ў каго не ўзнікае сумненняў", – папярэдзіў генерал. Ён нагадаў: нягледзячы на тое, што Расея выканала ўсе абавязальніцтвы, "ЗША па-ранейшаму трымаюць у некалькіх еўрапейскіх краінах сваю тактычную ядзерную зброю".

Гэта не першая заява генерал-палкоўніка Вярхоўцава пра неабходнасць абараняцца тактычнай ядзернай зброяй ад патэнцыйных пагроз іншых краін. На пачатку верасня генерал-палкоўнік Вярхоўцаў выказаў гатоўнасць пайсці на перамовы з ЗША аб абмежаванні тактычнай ядзернай зброі, але толькі з удзелам іншых краін. Ён даў зразумець, што Расея займае цалкам адрознае ад ЗША геапалітычнае становішча. "Расея – усё ж не ЗША, у якіх два суседа – Канада і Мексіка – і якая аддзеленая ад іншых краін двума акіянамі. У Расеі ж – складаны паўднёвы кірунак, на яе межах ёсць ядзерныя дзяржавы, таму для Расеі тактычная ядзерная зброя з'яўляецца стрымліваючым фактарам ад агрэсіўных уздзеянняў супраць яе. Мы гатовыя пайсці на такія перамовы з ЗША, але давайце падключым да гэтага працэсу і іншыя краіны, найперш Вялікабрытанію і Францыю".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках