7 лiстапада 2024, Чацвер, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уезд у цэнтр Менска плануюць зрабіць платным

13

Для таго каб разгрузіць транспартныя патокі ў цэнтры сталіцы і адначасова вырашыць праблему парковак, уезд у цэнтр горада плануецца зрабіць платным, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 кастрычніка галоўны інжынер УП «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пётр Пруднікаў.

Паводле яго слоў, ужо распрацаваная і ўхваленая канцэпцыя занавання горада, паркоўкі ў кожнай зоне будуць выключна платнымі, каб у аўтамабілістаў не было альтэрнатывы. Рэалізацыя канцэпцыі пачнецца з цэнтральнай часткі Менска ўжо ў наступным годзе, паведамляе АФН.

Праект прадугледжвае арганізацыю аднабаковага руху, для таго, каб другі бок выкарыстоўваць пад паркоўкі. Для таго каб максімальна разгрузіць цэнтр, уезд у яго прапаноўваецца зрабіць платным па прыкладзе некаторых еўрапейскіх дзяржаў. За межамі цэнтра з часам з'явяцца так званыя перахаплялыя паркоўкі (як у пешаходнай даступнасці, так і на ўездзе ў горад). У больш аддаленай перспектыве цэнтр Менска стане цалкам пешаходным.

«Трэба разумець, што іншым спосабам мы праблему парковак не вырашым, – лічыць Пруднікаў. – Горад і так ужо затыхаецца ад транспарту. Таму адзіны выхад – уводзіць абмежаванні. Можна, вядома, у 10 разоў павялічыць кошт на бензін і тады ўсе машыны ўстануць. Але гэта пацягне за сабою падаражанне і прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў. Таму мы ідзем па шляху нашых суседзяў. У Маскве, дарэчы, ужо рэалізуецца аналагічны праект».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках