3 траўня 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сугайр Белхасен: «Мы спадзяемся, што аднойчы адбудзецца суд над вінаватымі ў знікненні лідэраў апазіцыі ў Беларусі»

2
Сугайр Белхасен: «Мы спадзяемся, што аднойчы адбудзецца суд над вінаватымі ў знікненні лідэраў апазіцыі ў Беларусі»

У дачыненні беларускай апазіцыі сёння ўжываюцца масавыя рэпрэсіі. Людзей выкрадаюць на вуліцах, збіваюць, падвяргаюць пазапраўным арыштам. Пра гэта сведчаць падзеі напярэдадні Еўрапейскага Марша. Але ў свеце нячаста гавораць пра татальнае беззаконне, якое адбываецца ў Беларусі.

Сусветная праваабарончая грамадскасць надае вялізную ўвагу парушэнням правоў чалавека ў турмах Гуантанама і Абу-Грэйб. Ці памятае свет пра вязняў сумлення ў беларускіх турмах? З гэтым пытаннем прэс-цэнтр Хартыі’97 звярнуўся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Сугайр Белхасен. Сёння праваабаронца пакідае Менск. Падчас візіту ў Беларусь яна сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

– Насамрэч гэта не зусім так. Мы надаём вялікую ўвагу сітуацыі ў Беларусі. Па-першае міжнародная федэрацыя па правам чалавека рэгулярна задзейнічаюць сваю сістэму тэрміновых зваротаў з дапамогай спецыяльнай праграмы «Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў», якая з'яўляецца сумеснай праграмай з Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў. Мы рассылаем рэгулярныя паведамленні аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. На апошняй сесіі Камітэта па правах чалавека ААН Міжнародная арганізацыя па правах чалавека ў асобе яе віцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага паднімала пытанне аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася на канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мы рэгулярна інфармуем інстытуты Еўрапейскага Звязу пра тое, што тут адбываецца.

Калі я сёння знаходжуся тут, у Менску, то толькі таму, што сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца адной з самых рэпрэсіўных сітуацый у рэгіёне. Я хацела выказаць салідарнасць Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека з дэмакратычным рухам супраціву, у якім удзельнічае грамадзянская супольнасць Беларусі.

Вы казалі пра Гуантанама… На жаль у Беларусі сітуацыя не адзіная дрэнная сітуацыя ў свеце. Але той факт, што мы змагаемся за закрыццё Гуантанама, зусім не выключае таго, што мы змагаемся за выконванне правоў чалавека ў Беларусі. Мы спадзяемся, што аднойчы адбудзецца суд над вінаватымі ў знікненні лідэраў апазіцыі ў Беларусі, – заявіла прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Сугайр Белхассен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках