4 траўня 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя арыштавала «муміі» падчас Хэлоўіна (Фота)

6

Падчас правядзення флешмоба, прысвечанага Хэлоўіну, у менскім цэнтральным універмагу былі затрыманыя міліцыяй некалькі чалавек. Чацвёра з іх правялі ноч у міліцыі. Яшчэ адзін затрыманы – журналіст газеты "Наша ніва" Яраслаў Сцешык – які пасля высвятлення абставін здарэння быў вызвалены без складання пратаколу.

Нагадаем, маладыя людзі былі затрыманыя прыкладна ў 19.30 і дастаўленыя ва УУС Савецкага раёна сталіцы.

Як паведаміў Сцешык, група маладых людзей (прыкладна 15–20 чалавек), надзеўшыся ў карнавальныя касцюмы, збіралася павіншаваць жыхароў Менска з Хэлоўінам. Паводле яго слоў, акцыя не мела ніякага палітычнага падтэксту.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі чацвярых удзельнікаў акцыі, адзетых у касцюмы мумій, а таксама журналіста "Нашай нівы", які здымаў тое, што адбывалася, на фотакамеру. Паводле сведчання Я.Сцешыка, міліцыянты заявілі, што маладыя людзі ў касцюмах мумій падобныя на злачынцаў, якія нібыта знаходзяцца ў вышуку. Журналісту, у сваю чаргу, заявілі, што ён не мае права весці фотаздымку і таксама падобны на фотаробат злачынца.

Пасля разгляду справы Сцешыка вызвалілі без складання пратаколу. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прызналі, што на здымку ў грамадскім месцы не патрабуецца якога-небудзь дазволу. У дачыненні чатырох удзельнікаў карнавальнай акцыі – Шаліна, Сакалоўскага, Ціма і Лашкаровай – складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

У пратаколе, па словах журналіста "Нашай нівы", запісанае, што маладыя людзі раскладвалі на прылаўках бінты і не рэагавалі на заўвагі прадаўцоў, тым самым выявіўшы "непавагу да грамадства". Аднак затрыманыя заявілі, што ўсё было зусім не так. Напрыклад, яны не раскладвалі бінты на прылаўках, а наадварот намотвалі іх адзін на аднаго, ператварыўшыся ў мумій. У выніку яны не згадзіліся з пратаколамі і адмовіліся іх падпісваць. Пасля чаго ім было абвешчанае, што яны застануцца ў аддзяленні да раніцы.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках