3 траўня 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя загазаваныя раёны Менска

Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце назвала самыя загазаваныя раёны Менска.

Паводле дадзеных экспертаў, сёння найбольшая канцэнтрацыя аўтамабільных выхлапных газаў зарэгістраваная каля Гандлёвага дому "На Нямізе". Узровень шкодных рэчываў там перавышае ўсе экалагічныя стандарты, прынятыя ў Еўропе. Падвышаная загазаванасць на праспекце Незалежнасці і на першым транспартным кольцы, паведамляе tut.by.

Змагацца з гэтай праблемай, як адзначае сусветная практыка, цалкам магчыма. Шматлікія мегаполісы, дзе былі прынятыя жорсткія экалагічныя нормы і ўзмоцнены кантроль над тэхнічным станам транспарту, ужо скінулі з сябе дымавое покрыва. Асабліва паказальны прыклад Амстэрдама, там за апошнія гады амаль палова кіроўцаў асабістага транспарту перасела на ровары.

А пакуль…

Аб'ёмы аўтамабільных выхлапных газаў у Менску ў гэтым годзе павялічацца на пяць працэнтаў у параўнанні з леташнімі паказчыкамі. Такі прагноз зрабілі спецыялісты Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Менгарвыканкама

Гэта наўпрост звязанае з павелічэннем сталічнага аўтапарка. Выхлапныя газы на сёння складаюць больш за 80 працэнтаў ад агульнага аб'ёму шкодных выкідаў.

Па разліках эколагаў, у 2007 годзе аўтамабілі "выплюхнуць" у неба над сталіцай 194.000 тон угарнага газу і сажы – столькі ж, колькі ў буйных еўрапейскіх сталіцах. А да 2010 году, паводле прагнозаў, гэтая лічба павялічыцца як мінімум да 200.000 тон.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках