4 траўня 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская грамадская думка не на карысць Лукашэнкі

Бурнае палітычнае жыццё і частая змяненне ўрада не замінае Украіне паслядоўна рухацца ў бок Еўрапейскага Звязу. Украінскі прэзідэнт увесь час кажа пра прыхільнасць да дэмакратычных і еўрапейскіх каштоўнасцяў, Юлія Цімашэнка з апантанасцю рэвалюцыянеркі бурыць ранейшую, пракамуністычную і кланавую Украіну.

Афіцыйная беларуская прапаганда, ды і расейская таксама, палохаюць простых грамадзян украінскімі прывідамі: памаранчовай рэвалюцыяй і нестабільнасцю. У той самы час беларускія палітыкі шукаюць кантакты ва Украіне для вырашэння сваіх праблем.

Дарадца прэзідэнта Украіны па знешняй палітыцы Алег Рыбачук у інтэрв'ю "Белорусскому партизану" распавёў пра перспектывы ўкраіна-беларускіх стасункаў.

– Сёння сярод шматлікіх еўрапейскіх палітыкаў папулярная ідэя дыялогу з Лукашэнкам. Нават прэзідэнт Украіны прапаноўваў свае паслугі ў якасці пасярэдніка ў такім дыялогу паміж Беларуссю і Еўропай. Наколькі перспектыўны такі дыялог?

– Я б не сказаў, што сярод украінскіх палітыкаў гэтая тэма папулярная. Шмат залежыць ад таго, які лагер прадстаўляе той ці іншы палітык. Напрыклад, для лідэра крымскіх камуністаў Грача – гэта любімая фішка. Ён увесь час кажа пра тое, што яны з "бацькам" сябры, і што яны сустракаюцца, перадае людзям нейкія прывітанні ад яго.

Што ж тычыцца афіцыйнай знешняй палітыкі, то Украіна адзіная краіна Еўропы – не сябар Еўрапейскага Звязу, якая апошнія два гады па ўсіх пытаннях знешняй палітыкі паслядоўна і без выключэнняў займае тую ж пазіцыю, што і Брусэль.

Я удзельнічаў у шматлікіх сустрэчах, прысвечаных праблеме. Дамінуе сярод еўрапейскіх палітыкаў пункт гледжання, што, асуджаючы рэжым, нельга пакідаць без увагі грамадзянскую супольнасць. Такая ж задача стаіць і перад украінскай палітыкай. Украінская грамадская думка аб Беларусі не на карысць Лукашэнкі. Гэта насамрэч. Пра Беларусь, праўда, кажуць мала. Успамінаюць у сувязі з Чарнобылем, ёсць там пытанні па мяжы, па праблемах знешняга доўгу. Але ва ўкраінскай палітыцы не ставяць пытанне такім чынам, што з Беларуссю трэба нешта рабіць.

Для Юшчанкі гэта зусім іншая сістэма каардынатаў. Дыскусіі ўзніклі нядаўна, калі Лукашэнка прапанаваў аб'яднацца супраць дыктату "Газпрома". Ва Украіне гэтая тэма папулярная, ёсць цэлы шэраг квазі-патрыётаў, якія адразу ж за гэта ўхапіліся, але яна не атрымала дзяржаўнай падтрымкі.

– Верагоднасць новай газавай вайны паміж Украінай і Расеяй высокая. Якая верагоднасць альянсу Украіны і Беларусі ў гэтай газавай вайне супраць "Газпрома"?

– Кожную восень Украіна чакае калі не газавай вайны, то ўжо газавай атакі дакладна. Гэта ўжо традыцыя ва Украіне. На гэтыя ж граблі наступіў і Януковіч. Яны вялі кампанію на тым, што, маўляў, прыйдзем да ўлады і газ патаннее. На гэтым яны і папалі.

Усе ва Украіне разумеюць, што незалежна ад складу ўрада, тэма газу будзе, і за газ нам давядзецца плаціць больш. У нас ёсць адчуванне, што ў Маскве ўсведамляюць, што Украіна гэтыя правілы прымае. Адзінае, на чым настойвае Украіна, гэта на неабходнасці выразнага трэнду падвышэння. Ніхто не можа пагадзіцца адразу з двух- або трохразовым падвышэннем цаны. Мы памятаем той энергетычны шок, які атрымалі, калі выходзілі з рублёвай зоны.

"Газавая карта" разгульваецца вельмі цікава. Гэта тая гарачая бульбачка, якую ўсе перакідаюць адзін аднаму. Няма адмысловай барацьбы, каб узяць на сябе сцяг перамоваў па газе. Для Расеі газавая тэма – гэта прэзідэнцкая тэма. Час ад часу яе выносяць на прэзідэнцкі ўзровень. Мы ўважліва за гэтым сочым. Але вайны мы не чакаем. А альянс з Беларуссю не атрымаў падтрымкі прэзідэнта Украіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках