3 траўня 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год жыцця ў шклоўскай калоніі

Роўна год таму быў асуджаны адзін з лідэраў арганізацыі "Малады Фронт" Зміцер Дашкевіч. 1 лістапада 2006 года суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і прысудзіў на паўтара года пазбаўлення свабоды. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

З.Дашкевіч адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі агульнага рэжыму № 17. 14 жніўня 2007 года ў дачыненні моладзевага актывіста была заведзеная новая крымінальная справа – па артыкуле 402 (адмова альбо ўхіленне сведкі або пацярпелага ад дачы сведчанняў альбо эксперта або перакладчыка ад выканання ўскладзеных на іх абавязкаў). Дашкевіча абвінавачваюць у тым, што ён адмовіўся даваць сведчанні па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні Івана Шыла, які таксама абвінавачваўся ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт". Па артыкуле 402 Крымінальнага кодэкса Дашкевічу пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды. Суд над ім прызначаны на 6 лістапада.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала З.Дашкевіча вязнем сумлення, а беларуская апазіцыя стварыла камітэт па яго вызваленню і абвясціла аб арганізацыі міжнароднай кампаніі салідарнасці з маладым палітыкам, мэта якой – інфармаванне шырокай грамадскасці аб справе Дашкевіча.

Варта адзначыць, што актывісты "Маладога Фронту" пяць разоў беспаспяхова спрабавалі зарэгістраваць сваё грамадскае аб'яднанне ў Міністэрстве юстыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках