4 траўня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выйшла з пагаднення аб узгодненай палітыцы па транзіце нафты

Расейскі ўрад вырашыў выйсці з пагаднення СНД па ўзгодненай палітыцы па транзіце нафты па магістральных нафтаправодах. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Расеі Віктар Зубкоў. Адзін з артыкулаў пагаднення прадугледжваў абавязак бакоў забяспечваць бесперабойнае і бяспечнае функцыянаванне транзітных трубаправодаў.

"Прыняць прапанову МЗСа і Мінпрамэнерга, узгодненае з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады, аб спыненні часовага ўжывання пагаднення аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах, падпісанага ў Маскве 12 красавіка 1996 года", – гаворыцца ў пастанове ўрада Расеі.

Пагадненне было накіраванае на рэгуляванне стасункаў пастаўшчыкоў і транзітных краін пры забеспячэнні паставак, паведамляе БелТА.

У дакуменце агаворваліся пытанні свабоднага транзіту нафты і нафтапрадуктаў пры іх трубаправоднай транспартоўцы праз тэрыторыі сваіх дзяржаў, каб "не апынуцца пад пагрозай адключэння ад крыніц паставак нафты і нафтапрадуктаў і каб не была нанесеная шкода інтарэсам дзяржаў-пастаўшчыкоў, дзяржаў-удзельніц транзіту і спажыўцоў нафты і нафтапрадуктаў".

Дакумент забараняў краіне-ўдзельніцы пагаднення, па тэрыторыі якой здзяйсняецца транзіт, выкарыстоўваць для сваіх патрэб транзітную нафту і нафтапрадукты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках