4 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары краін Еўразвяза ўскладуць кветкі да мемарыяла ў Курапатах

2 лістапада, у дзень, калі шмат еўрапейцаў традыцыйна памінаюць нябожчыкаў, кіраўнікі місій Еўрапейскага Звязу ў Менску, іх сем'і і іншыя сябры дыпламатычнага корпуса ўскладуць кветкі і запаляць свечкі ва ўрочышча Курапаты — адным з месцаў масавага пахавання ахвяр і рэпрэсій у былым Савецкім Звязе. Пра гэтым гаворыцца ў паведамленні амбасады Славацкай Рэспублікі ў Беларусі, якое выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ.

"Гэтым ціхім успамінам дыпламаты ўшануюць 70-ую гадавіну піка рэпрэсій супраць нявінных беларусаў, палякаў, расейскіх, габрэяў і людзей іншых нацыянальнасцяў Беларусі, якія страцілі свае жыцці або пераследаваліся ў трывожным ХХ стагоддзі, аддаўшы таксама даніну памяці сваім родным нябожчыкам", – адзначаецца ў паведамленні славацкай дыпмісіі, якое цытуе БелаПАН.

Нагадаем, 29 кастрычніка прадстаўнікі беларускай грамадскасці адзначылі Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Ён быў заснаваны грамадскім аргкамітэтам па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінізму ў памяць аб падзеях 1937 года, на які прыйшоўся пік масавых рэпрэсій. Прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта правялі ў Курапатах памятныя мерапрыемствы, аднавілі размешчаныя ва ўрочышчы Крыж пакут і "лаву Клінтана". 28 кастрычніка адбыліся шэсце і мітынг з нагоды Дня памінання продкаў (Дзяды). Памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій прысвечаныя мастацкая выстава і прэзентацыі трох літаратурных выданняў па гэтай тэматыцы, якія прайшлі ў Менску.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках