3 траўня 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тацяна Клімава: Мой муж трапіў у пекла. Мая задача захаваць яму жыцьцё

10
Тацяна Клімава: Мой муж трапіў у пекла. Мая задача захаваць яму жыцьцё

Жонка палітвязьня Андрэя Клімава Тацяна на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі заявіла, што апошні тыдзень яна ня можа атрымаць лістоў ад мужа і ня ведае, ці даходзяць яе пасланьні. Апошні ліст Клімава пачынаўся словамі: “Я трапіў у пекла...”.

«Я тэлефанавала ў Мазырскую калёнію, дзе мне паведамілі, што Андрэй амаль штодня накіроўвае мне лісты, але дзіўным чынам яны мне не даходзяць. Апошнюю вестку ад мужа я атрымала амаль два тыдні таму, калі Андрэй яшчэ знаходзіўся ў карантыне калёніі. Ён напісаў мне літаральна наступнае: «Я трапіў у пекла. Мне застаецца дажыць да панядзелка, каб убачыць пекла ва ўсёй яго велічы». Пасьля гэтага ніякіх вестак болей не было. Андрэй не падпадае пад амністыю, я ўвогуле сумняюся, што яго вызваляць. Мая задача сёньня, зьвяртаючы ўвагу міжнароднай супольнасьці на лёс Клімава, захаваць мужу жыцьцё. Пытаньне цяпер стаіць менавіта так», — сказала Тацяна Клімава ў інтэрв’ю “Нашай Ніве”.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, прэзідэнтка Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека Сугайр Белхассен заявіла сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску, што мае намер стварыць камітэт у падтрымку палітвязьня Андрэя Клімава.

Нагадаем, што Андрэй Клімаў быў затрыманы сёлета 3 красавіка за публікацыі ў інтэрнэце. Суд, які праходзіў за зачыненымі дзьвярыма, абвінаваціў палітыка ў парушэньні двух артыкулаў крымінальнага кодэксу «Заклікі да зьвяржэньня дзейснага ладу», а таксама «Абраза прэзыдэнта». Клімаў быў асуджаны да двух гадоў зьняволеньня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках