3 траўня 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяпер пачалі чухаць патыліцы...

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што рознагалосся па формуле цаны на газ у 2008 годзе паміж Газпромам і беларускім бокам быць не павінна.

"Формула прапісаная, пагадненне Газпрома і Белтрансгаза падпісанае і кантракт падпісаны. Справа тэхнікі – сесці, пачасаць патыліцу і вылічыць кошт", – сказаў амбасадар 1 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Адказваючы на пытанне, чаму ў бакоў узнікаюць здагадкі аб розным чытанні формулы цаны, А.Сурыкаў парэкамендаваў звярнуцца да падпісантаў дакумента. "Калі падпісвалі, бакі зыходзіліся па пункце гледжання, што ў іх аднолькавае стаўленне да гэтай формулы і яе чытання. Цяпер пачалі чухаць патыліцы. Тады не трэба было падпісвацца", – сказаў амбасадар.

Амбасадар таксама нагадаў, што формула будзе вызначацца з улікам снежаньскіх ваганняў цэнаў на нафтапрадукты. Паводле яго слоў, цана складзе ад 120 да 150 даляраў за тысячу кубаметраў.

Між іншым, нагадаем, 17 кастрычніка Сурыкаў сцвярджаў, што кошт тысячы кубаметраў расейскага газу абыдзецца Беларусі прыблізна ў 125 даляраў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках