4 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да затрыманых удзельнікаў Хэлоўіна не пускаюць адваката

Сёння ўдзельнікаў святкавання Хэлоўіна Юрыя Шаліна, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага і Таццяну Лашкарову павінны былі судзіць па абвінавачванні ў “дробным хуліганстве”. Менавіта такім чынам міліцыя кваліфікавала спробу маладых людзей адсвяткаваць напярэдадні ў Менску Хэлоўін.

Суддзя адправіла міліцэйскія пратаколы на дапрацоўку, бо ў іх не былі названыя сведкі, паведамляе “Радыё Рацыя”.

У гэтым звязку затрыманыя ўчора грамадзяне былі зноў адвезеныя ў Савецкі РУУС Менска, дзе ім і так давялося правесці мінулую ноч. Пры гэтым ім не толькі не дазваляюць перадаць прадукты, але і не дапускаюць да іх адваката.

Нагадаем, учора падчас правядзення флешмоба, прысвечанага Хэлоўіну, у менскім цэнтральным універмагу былі затрыманыя некалькі чалавек. Журналіст газеты "Наша Ніва" Яраслаў Сцешык пасля высвятлення акалічнасцяў здарэння быў вызвалены без складання пратаколу. Астатнія правялі ноч у міліцыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках