4 траўня 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўныя долі ў банках прадаюцца расейцам?

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч лічыць, што адзін з найбуйнейшых расейскіх банкаў Альфа-банк можа прыйсці на беларускі рынак праз куплю долі ў Межторгбанке (каля 35%), якая належыць Нацбанку, да канца гэтага года або ў першым квартале 2008 года.

"Ёсць надзея, што паспеем сёлета, калі не, то ў першым квартале 2008 года – не пазней", – сказаў П.Пракаповіч на прэс-канферэнцыі ў чацвер, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса" пра тэрміны пагаднення з Альфа-банкам.

Кіраўнік НББ таксама паведаміў, што аналагічныя тэрміны чакаюцца і для прыходу стратэгічнага інвестара ў беларускай Парытэт-банк, у якім Нацбанку належыць каля 95% акцый. Пры гэтым П.Пракаповіч не ўдакладніў пра якога менавіта інвестара ідзе гаворка.

Раней інтарэс да куплі Парытэт-банка выказвала АФК "Сістэма", кіраўнік якой нядаўна абмяркоўваў перспектывы пашырэння прысутнасці карпарацыі ў Беларусі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках