24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэр цяпер будуецца ў два разы меней, чым у 70-я гады

1

Аляксандр Лукашэнка чарговы раз запатрабаваў зьнізіць кошт жыльля праз павелічэньне аб’ёму будаўніцтва. Даручэньне павялічыць будаўніцтва жыльля звыш закладзеных паказчыкаў кіраўнік дзяржавы даў у панядзелак у часе дакладу старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Пятра Пракаповіча.

Ці рэальна павялічыць будаўніцтва? Ці могуць зьменшыцца цэны на жытло? Гэтыя пытаньні Віталь Цыганкоў абмяркоўвае ў эфіры “Радыё Свабода” з эканамістам Міхалам Залескім.

– За кошт чаго могуць быць павялічаныя магутнасьці будаўніцтва? Ці ёсьць фінансавыя ды іншыя магчымасьці будаваць нашмат больш, чым дагэтуль?

– Патрэба грамадзтва рухае ўсё наперад. У нас 31 працэнт насельніцтва жыве ў хатах, як у XVII – XIX стагодзьдзях. 55 працэнтаў жыве ў кватэрах. А астатнія хацелі б жыць у хатах і кватэрах. І гэта самы галоўны рэзэрв.

– Такім чынам, попыт ёсьць. А што будзе ў якасьці прапановы?

– Прапанова ў нас цяпер на ўзроўні 1975 году. У 1970-я гады рабілі 10 кватэр у год на тысячу жыхароў. У 1980-я – 8 кватэр. У 2000-я – 4, сёлета зробім 5. Але атрымоўваецца, што гэта толькі палова ад таго, што будавалі ў 1970-я гады.

– Але памеры катэр сталі большыя…

– Не, яны ня надта павялічыліся. Мэтраж вырас у сярэднім на кватэру мэтраў на 5-6 у параўнаньні з 1970-і. Бо цяпер попыт ідзе найперш на 1-2-пакаёвыя кватэры – у нас зьменшыліся памеры сем'яў, а элітнае жытло будуе невялікая частка людзей.

– Дапусьцім, што дзяржава ўсё ж пачне будаваць больш жытла, а хто будзе гэтыя кватэры купляць?

– Тут мы ўсе трапляем на досыць небясьпечную каляіну. Будаўнічыя трэсты і прыватныя забудоўшчыкі бяруць пазыкі пад тое, каб пабудаваць новыя дамы. Пасьля гэтага яны пачынаюць прадаваць кватэры. Але грошай, каб купіць іх адразу, у людзей няма. Банкі ахвотна прапануюць браць пазыкі, бо гэта ім выгадна. Але, каб выплочваць банкам гэтыя працэнты, грамадзяне павінны ўвесь час павялічваць сваю прадукцыйнасьць працы. Ці будуць у нас такія тэмпы падвышэньня прадукцыйнасьці, каб мы маглі плаціць усе гэтае кола крэдытаў?..

– Ці могуць зьменшыцца цэны на жытло пасьля павелічэньня аб’ёмаў будаўніцтва жытла, нават калі яно сапраўды адбудзецца?

– Мяркуючы з усяго, вялікіх зьніжак не чакаецца. У чарзе па жыльлё стаіць кожны 50-ы вясковец і кожны чацьверты гараджанін. Попыт не зьмяншаецца, прапанова расьце нязначна. Таму ніхто на другасным рынку не імкнецца танна збываць гэтыя кватэры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках