24 снежня 2024, aўторак, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэнгенская віза для ўкраінцаў – 35 еўра, для беларусаў – 60 еўра

8

Еўрапарламент даў згоду на ўступленне ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Украінай. Дадзеныя пагадненні будуць вынесеныя на разгляд Рады ЕЗ для іх канчатковага ўхвалення.

Адпаведныя праекты дакладаў Барбары Кудрыцкай былі падтрыманыя сёння на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу. За праект дакладу аб падаванні згоды на ўступленне ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму прагаласавалі 539 дэпутатаў, супраць – 36, устрымаліся – 12.

Згодна з рэгламентам дадзеныя пагадненні будуць вынесеныя на разгляд Рады ЕЗ для іх канчатковага ўхвалення.

У дакуменце адзначаецца, што яго галоўнай мэтай з'яўляецца спрашчэнне афармлення віз грамадзянам Украіны, якія плануюць знаходзіцца ў ЕЗ не больш як 90 дзён за перыяд 180 дзён.

Пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму прадугледжвае скарачэнне спісу дакументаў, якія трэба будзе падаваць консульскім установам, фіксаваную цану візавага збору ў 35 еўра, падаванне бясплатных віз некаторым катэгорыям грамадзян, у прыватнасці, студэнтам, журналістам, блізкім сваякам, пенсіянерам, бізнэсмэнам. Для сваякоў прадугледжаныя шматразовыя візы тэрмінам дзеяння да 5 гадоў, якія будуць выдаваць бясплатна.

Па новым пагадненні консул, у выпадку адмовы ў афармленні візы, павінен растлумачыць грамадзяніну прычын.

Нагадаем, Шэнгенская віза для грамадзян Беларусі каштуе 60 еўра. З 21 снежня да зоны Шэнгена далучаюцца нашы самыя блізкія суседзі – Польшча, Літва, Латвія, а таксама Эстонія, Чэхія, Славакія, Славенія, Вугоршчына і Мальта. Пакуль беларускія ўлады не распачалі ніякіх крокаў, каб беларусы плацілі за візу менш.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках