25 снежня 2024, Серада, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для камуніста Калякіна палітвязні – гэта несур'ёзна

18

«Я лічу, што гэта няправільна цалкам блакаваць дзяржаву толькі таму, што нібыта ёсць прэтэнзіі да дыктатара», – заявіў лідэр апазіцыйных камуністаў Сяргей Калякін, каментуючы рашэнне ЗША ўвесці санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім».

Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла падкантрольныя гэтай краіне рахункі замежных дачок канцэрна «Белнафтахім», а таксама рэкамендавала юрыдычным асобам і грамадзянам краіны ўстрымацца ад бізнэсу з Беларуссю.

НА думку Калякіна гэтае рашэнне адміністрацыі Буша «не ўпісваецца ў акт аб дэмакратыі ў Беларусі».

«Там запісанае дакладна, што будуць блакавацца там асабістыя рахункі, асабістае перамяшчэнне і г.д.», – сказаў палітык у інтэрв'ю АФН.

«Што тычыцца «Белнафтахіма» – калі няма сур'ёзных падстаў для ўжывання санкцый у міжнародных стасунках, я лічу, што гэта няправільна», – падкрэсліў Калякін.

У аўторак, 13 лістапада, адміністрацыя Джорджа Буша замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". Прычынай гэтага амерыканскія ўлады назвалі тое, што канцэрн кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам. Уведзеныя Міністэрствам фінансаў ЗША санкцыі тычацца ўсіх прадстаўніцтваў "Белнафтахіма" ў Нямеччыне, Украіне, Латвіі, Расеі і Кітаі, а таксама амерыканскага даччынага падраздзялення канцэрна Belneftekhim USA. Як вядома, ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў.

Напярэдадні намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмер адзначыў: новыя санкцыі звязаныя з тым, што беларускія ўлады адмовіліся выпусціць на свабоду палітвязняў.

"Я шкадую, што палітвязні не былі вызваленыя, наадварот, мы бачылі, што рэжым узмацніў ціск на апазіцыю і актывістаў няўрадавых арганізацый", – заявіў прадстаўнік дзярждэпа ЗША.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках