2 траўня 2024, Чацвер, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура настойвае на прысудзе Казуліну

Генеральная пракуратура адмовілася апратэстоўваць прысуд экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьню Аляксандру Казуліну. Пра гэта абаронцу Аляксандра Казуліна паведамілі ў лісьце з Генэральнай пракуратуры.

“У нас засталася апошняя магчымасьць для пратэсту — наглядная скарга на імя старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы. Сёньня такая скарга будзе адасланая. Калі і яе не задаволяць, мы будзем зьвяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі”, — сказаў “Радыё Свабода” былы адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, адвакат Зьміцер Гарачка больш як два месяцы таму падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай апратэставаць прысуд, які летась вынес Аляксандру Казуліну Маскоўскі раённы суд — пяць з паловай гады зьняволеньня за арганізацыю масавых акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Аднак, як мяркуе генпракурор Пётра Міклашэвіч, прысуд быў законны. Раней рашэньне Маскоўскага райсуду пацьвердзіў Менскі гарадзкі суд.

Нагадаем таксама, ЗША патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітвязняў. 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла рахункі беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім".

«Пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, ЗША будуць і надалей прымаць санкцыі», –так пакамэнтаваў увядзеньне санкцыяў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША па эўрапейскіх і эўразійскіх пытаньнях Дэвід Крэмер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках