3 траўня 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты ў дзень нараджэння Казуліна -- пад забаронай

Па стане на 21 лістапада 2007 г. з трох пададзеных актывістамі Менскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) заявак на правядзенне пікетаў у Менску ў дзень нараджэння старшыні партыі, экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, заяўнікі атрымалі ад гарадскіх улад два адказы з адмовай.

«У сувязі з тым, што на тэрыторыі Парку Дружбы народаў будзе праводзіцца рамонт пакрыцця, элементаў добраўпарадкавання і архітэктурных форм, Менгарвыканкам не дазваляе правядзенне пікету 25 лістапада 2007 года з 11-00 да 17-00», – гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкама Міхаіла Ціценкова.

Па правядзенні пікету на пляцоўцы каля цырка Шапіто Менская гарадская арганізацыя БСДП таксама атрымала вельмі «арыгінальны» адказ. «Правядзенне Вамі гэтага мерапрыемства створыць перашкоды пешаходнаму і транспартнаму руху ў раёне вуліцы Арлоўская і праспекта Пераможцаў».

Як зазначыў «Белорусскому партизану» заяўнік пікету Алесь Стральцоў, «Менгарвыканкам мог бы выказаць здагадку, што на месцы правядзення пікету могуць адбыцца розныя інцыдэнты. Але яны загадзя нас абвінавацілі, што будуць прычыненыя перашкоды. Можа, гарадскія ўлады ўтрымліваюць у сваім штаце прадракальнікаў-астролагаў?», – задае рытарычнае пытанне Стральцоў.

Між іншым, 24 кастрычніка 2007 года на пляцоўцы каля цырка Шапіто ўжо быў праведзены пікет, і нікому ён не замінаў, акрамя як супрацоўнікам неўсталяваных органаў. «Дадзены адказ мы абскардзім у судзе, бо гэта падобнае на самадурства ўлад», – сказаў Стральцоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках