28 снежня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч: «Не бачу сувязі паміж любоўю гледачоў і пракруткай на БТ»

15

«Я лічу за лепшае займацца музыкай. Сітуацыя, калі беларусы падзеленыя на правых і левых, мяне глыбока засмучае. Але мне здаецца, што тут варта чакаць ад улад нейкага падвоху», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, каментуючы сустрэчу беларускіх рок-музыкаў з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі Алегам Пралескоўскім і адмову іграць на акцыях апазіцыі.

«Кожны сам сабе выбірае шлях. Я лічу, што ўлада забаронай на канцэрты зрабіла паслугу музыкам. Яна падняла і выхавала іх дух. Я б не стаў тым, кім стаў, дзякуючы гэтай забароне. Я нават удзячны, што мяне не «круцяць» па Беларускім тэлебачанні. І мне гэтае не трэба. Не бачу сувязі паміж любоўю гледачом і пракруткай на БТ», – сказаў Вайцюшкевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках