2 лiстапада 2024, Субота, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога мэра Барысава з скандалам выселілі з кватэры

2

Васіль Бургун кіраваў Барысаўскім гарвыканкамам амаль 10 гадоў і сышоў з пасады год таму. А гэтымі днямі суд вынес рашэнне аб высяленні яго з кватэры.

– Ёсць адпаведны ўказ прэзідэнта, дзе сказанае, што ёсць "службовае жыллё", а ёсць "спецыяльнае службовае жыллё". Апошняе службовец павінен вызваліць адразу пасля сыходу з пасады, – тлумачыць супрацоўнік Барысаўскай раённай пракуратуры. – Васілю Бургуну было прапанаванае вызваліць кватэру добраахвотна, ён адмовіўся. Тады Менаблвыканкам падаў у суд, піша «КП в Беларуси».

Ва ўказе Лукашэнкі сапраўды сказанае, што "спецыяльнае службовае жыллё" не можа заставацца за чалавекам, калі ён пакінуў пасаду ні пры якіх умовах, ён абавязаны вызваліць яго пасля пакідання пасады. У Барысаве такіх кватэр усяго дзве – выдзеленая на старшыню райвыканкама і на старшыню гарвыканкама. Гэта значыць, чалавек другой пасады жыць там не можа ў прынцыпе. У судзе ж асноўнымі довадамі экс-мэра было тое, што дзве адзначаныя пасады ў Барысаве аб'ядналі, і адна кватэра ўсё роўна пустуе. А ён, Бургун, ужо даўно стаіць ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. І просіць суд проста пакінуць за ім кватэру, дзе ён даўно жыве і зрабіў рамонт, і такім чынам палепшыць. Давялося суду адхіліць і яшчэ адзін довад службоўца – што яму будзе няма дзе жыць. Па законе гэта не аргумент супраць высялення.

Васіль Бургун абскардзіў рашэнне. У снежні будзе слуханне ў Судовай калегіі па грамадзянскіх справах Менскага абласнога суду… Калі і там экс-мэру дадуць ад варот паварот, у яго застанецца права абскардзіць рашэнне ў Вярхоўным судзе. Калі і там адмовяць, застанецца толькі пакаваць чамаданы…

Каго яшчэ могуць выселіць з службовага жылля?

Ва ўказе прэзідэнта №286 сказанае, што на "спецыяльнае службовае жыллё" маюць права толькі дзяржслужачыя, якія займаюць вызначаныя пасады. У спісе першым у ім ідзе прэзідэнт, далей прэм'ер-міністр, старшыні судоў вышэйшага звяна, генпракурор, міністры, дэпутаты – усяго службоўцы 43 пасад. Усе яны абавязаныя вызваліць кватэру пасля сыходу з пасады.

З "звычайнага" службовага жылля людзі падлягаюць высяленню не заўсёды. Напрыклад, не будуць высяляць працаўнікоў, якія атрымалі працоўнае калецтва, адпрацавалі на прадпрыемстве больш за 10 гадоў, пры некаторых іншых акалічнасцях.

"Гэта ўжо не першы выпадак…"

Рашэнне па справе Васіля Бургуна выносіў суддзя Барысаўскага раённага суду Юры КОБЕЦ:

– У нас ужо быў такі выпадак: у 2003 годзе высялялі былога старшыню райвыканкама з жонкай і двума дзецьмі. Тады чалавек падпарадкаваўся рашэнню і не аспрэчваў яго.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках