28 снежня 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рок-коле» Праляскоўскі не дапаможа

5

Фестываль "Рок-кола", які праводзіўся ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) апошнія 17 гадоў і быў забаронены ў лістападзе рашэннем мясцовых уладаў, будзе праводзіцца ў Смаленску.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар фестывалю Сяргей Анішчанка, у пратаколе пасяджэння Полацкага гарвыканкама, якое прайшло на пачатку лістапада, гаворыцца: "Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў кшталту фестывалю "Рок-кола", чужых гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю; рэкамендаваць асобам, адказным за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання такіх мерапрыемстваў".

Заўважым, асновай фестывалю "Рок-кола" быў конкурс маладых гуртоў з розных краін. Таксама на фестываль запрашаліся выбітныя рок-музыканты. У апошнім фестывалі, які прайшоў 26-27 кастрычніка гэтага года, узялі ўдзел 27 маладых калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны. Пры гэтым асноўнай умовай для канкурсантаў з'яўлялася наяўнасць у рэпертуары хаця б адной песні на беларускай мове.

Паводле слоў С.Анішчанкі, ён дагэтуль не разумее такога рашэння мясцовых уладаў. Разам з тым ён не мае намеру адмаўляюцца ад арганізацыі фестывалю. Таму зараз аргкамітэт разглядае іншыя пляцоўкі для правядзення міжнароднага фестывалю "Рок-кола". Паводле папярэдняй дамоўленасці з адміністрацыяй Смаленску, такой пляцоўкай можа стаць размешчаны непадалёк ад мяжы расійскі горад.

Нагадаем, днямі намеснік па ідэалогіі Адміністрацыі прэзыдэнта Алег Праляскоўскі сустракаўся з “забароненымі” беларускімі музыкамі і абяцаў “зяленае” святло на іх канцэртную дзейнасць у Беларусі, калі музыкі не будуць браць удзелу ў акцыях апазіцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках