23 снежня 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільготы для студэнтаў паставяць у залежнасць ад стасункаў з рэктарам

3

Сёння Аляксандр Лукашэнка чарговым разам паабяцаў студэнтам, што рашэнне па іх ільготах на праезд будзе выпрацаванае да сярэдзіны снежня. Пры гэтым ён даў зразумець, што лічыць немэтазгодным падвышэнне памеру стыпендый. "Мы маглі б падняць узровень стыпендый, але гэта не зніме пытання, бо студэнты могуць выдаткаваць грошы не на праезд. Таму рашэнне павінна прымацца непасрэдна па кожным выпадку", – заявіў ён.

Лукашэнка прызнаў, што механізм падтрымкі малазабяспечаных студэнтаў дагэтуль не выпрацаваны, хоць ільготы перастаюць дзейнічаць ужо 17 снежня. Безумоўна, па версіі Лукашэнкі, урад паспее за два тыдні не толькі выпрацаваць, але і ўзгадніць самую справядлівую сістэму падтрымкі. Ён нават намякнуў, як гэта зрабіць: "Кіраўніцтва ВНУ па кожным чалавеку будзе вырашаць – даваць ільготы ці не". Гэта значыць, калі ў студэнта дрэнныя стасункі з рэктарам або ён прытрымліваецца забароненых палітычных поглядаў – май ён хоць тройчы патрэбу, дапамогі яму не відаць, піша АФН.

Дарэчы, пакуль урад і Лукашэнка ніяк не разбяруцца, як жа кампенсаваць адмену ільгот, Мінтранс ужо прыняў рашэнне пра тое, што льготныя праязныя білеты будуць прадавацца толькі на першую дэкаду снежня. Астатнія 6 дзён да адмены льгот сумленныя студэнты і пенсіянеры будуць змушаныя купляць разавыя талоны, што па грошах будзе даражэй, калі паездак шмат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках