3 траўня 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі пратэсту ля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне (Фота)

25 лістапада ў дзень нараджэння Аляксандра Казуліна ў Вашынгтоне насупраць беларускай амбасады прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, зніклымі апазіцыянерамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі.

У акцыі ўзялі ўдзел сябры арганізацыі «Погляд», фонду «Мы Памятаем», студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў ЗША, амерыканскія студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, жыхары Вашынгтона і іншыя.

Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, транспаранты з надпісамі «Свабоду Казуліну», «Беларуская Феміда не для Казуліна», «Неадкладна вызваліць палітвязняў», а таксама партрэты вязняў сумлення Артура Фінькевіча, Змітра Дашевіча, Аляксандра Казуліна, Андрэя Клімава, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча.

Нягледзячы на выходны дзень і тое, што акцыя супала з святкаваннем у ЗША Thanksgiving Day (Дзень Падзякі), шмат жыхароў Вашынгтона атрымалі інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Мінакі выказвалі салідарнасць з Аляксандрам Казуліным, прасілі перадаць словы падтрымкі яго сям'і, сем'ям усіх палітвязняў.

Апошнім разам пікет ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне прайшоў 16 лістапада. Наступная акцыя Салідарнасці ў Вашынгтоне плануецца 16 снежня, у Дзень беларускай салідарнасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках