25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарафеева будзе пець Уга Чавесу

7

У хуткім часе ў Венесуэле пачне працу Нацыянальная беларуская выстава. Прэзэнтаваць Беларусь у Каракасе будуць прыблізна 300 чалавек. Акром міністраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, навукоўцаў і журналістаў дзяржаўных СМІ прэзэнтаваць Беларусь “культурную” будзе Ірына Дарафеева са сваім тэатрам.

Спявачка пацвердзіла “Еўрарадыё”, што ўжо нават вучыць песні на гішпанскай мове, і паабяцала, што будзе спяваць “на жывую”.

Дарафеева ўпэўнена, што яе песні абавязкова дапамогуць ўмацаванню сяброўскіх адносінаў паміж венесуэльскім і беларускім народамі. “У маім рэпертуары так шмат песень! На розных мовах. А ўвогуле, у беларусаў ёсць добрая традыцыя спяваць сэрцам. Не турбуйцеся – мы не падвядзем сваю краіну”, - кажа спявачка.

Пра тое, што Ірына Дарафеева “не падвядзе”, наўрад ці хто сумняецца. Іншая справа – у колькі абыйдзецца такі ваяж краіне. Да Каракаса можна толькі даляцець. Кампанія “Белавія” прапануе вылет з Менску, з дзвюма перасадкамі ў Еўропе. Кошт пералёту ў абодва бакі – 1058 долараў. Пералёт з Масквы праз Франкфурт каштуе 1629 долараў. Памножце на 300 удзельнікаў дэлегацыі.

Такім чынам, толькі пералёт абыйдзецца прыблізна ў 500 тысяч долараў. Колькі ж агулам будзе каштаваць Нацыянальная беларуская выстава беларускаму народу, калі дадаць харчаванне, камандзіровачныя, аплату гатэля і розные банкеты-фуршэты, падлічыць вельмі цяжка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках