2 траўня 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна вызвалена

1

Вольгу Казуліну адпусцілі без складання пратаколу і з выбачэннямі, папярэдне пратрымаўшы ў Цэнтральным РУУС Менска каля паўтары гадзін.

«Уладам было б больш выгодна даць спакойна прайсці мітынгу прадпрымальнікаў, а не рабіць столькі гучных арыштаў. Сваімі дзеяннямі яны толькі паднімаюць рэйтынг апазіцыі», – заявіла прэс-цэнтру Хартыі’97 дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Вольга пасля таго, як была вызваленая.

Нагадаем, Вольга Казуліна была затрыманая поруч Кастрычніцкай плошчы. Прадстаўнікі ДАІ спынілі машыну, у якой ехалі В.Казуліна і супрацоўнікі прэс-службы Аляксандра Казуліна. Праязджаючы каля Кастрычніцкай плошчы, на якой праходзіў мітынг прадпрымальнікаў, яны прасігналілі, выказваючы падтрымку ўдзельнікам акцыі.

Пры надглядзе транспартнага сродку былі знойдзеныя пяць асобнікаў газеты АГП без выходных дадзеных, што стала падставай для затрымання В.Казулінай і яе спадарожнікаў. Так званы надгляд заняў, па словах Вольгі, больш за дзве гадзіны. Пасля чаго яна была дастаўленая ў Цэнтральны РУУС.

У Цэнтральным РУУС В.Казуліну паспрабавалі абвінаваціць у «пазапраўным распаўсюджванні друкаванай прадукцыі». Але, пратрымаўшы прыкладна паўтары гадзіны, адпусцілі без складання пратаколу і з выбачэннямі за «непаразуменне», якое адбылося.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках