27 снежня 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Свабодны тэатр» узнагароджаны прэміяй Французскай Рэспублікі

1

Беларускі «Свабодны тэатр» 10 снежня ўзнагароджаны прэміяй Французскай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека «Свабода – Роўнасць – Братэрства» за 2007 год.

Паводле інфармацыі МЗС Францыі, цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі прайшла ў Парыжы, у асабняку Міністэрства замежных спраў. Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі: адвакаты Мо Шапінг, Ці Жынгсонг, Тэнг Бяо, якія ўдзельнічаюць у руху за грамадзянскія правы ў Кітаі; "Свабодны тэатр" з Менска, "прадстаўлены драматургам Міколам Халезіным і журналісткай Наталляй Калядой, якія ставяць у Беларусі спектаклі, прызначаныя для пасоўвання свабоды слова"; Каірскі інстытут правоў чалавека за яго працу па абароне свабоды слова ў Міжземнаморскім рэгіёне; грамадская арганізацыя "Салідарныя дзеці Афрыкі і свету", якая змагаецца з гандлем дзецьмі ў Беніне; цэнтр "Морыс Сікста", які змагаецца супраць дзіцячага дамашняга рабства на Гаіці.

Як раней паведамляў БелаПАН, прэмія прысуджаецца штогод з 1988 года Нацыянальнай кансультатыўнай камісіяй па правах чалавека – незалежных кансультацыйна-ініцыятыўных інстытутах у галіне правоў чалавека пры прэм'ер-міністры Францыі.

"Гэта вялікі гонар для нас, – сказаў у інтэрв'ю БелаПАН Мікалай Халезін. – Калі гэткага высокага ўзроўню прыз мы атрымалі менавіта за свабоду творчасці, гэта гаворыць пра тое, што беларуская тэматыка актуальная ў Еўропе".

Нагадаем, у Беларусі "Свабодны тэатр" не мае ні ўласнай сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні фінансавання, таму спектаклі праходзяць у розных месцах. Як правіла, такія паказы, у пазбяганне інцыдэнтаў, шырока не афішуюцца. У той самы час калектыў актыўна гастралюе за мяжой, удзельнічаў у некалькіх буйных міжнародных тэатральных фэстах. У красавіку трупа была прынятая ў Еўрапейскую тэатральную канвенцыю.

"Свабодны тэатр" адмовіўся ад грашовай часткі прэміі Французскай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека на карысць дзеячаў контркультуры Беларусі. Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Халезін.

"Мы перадаём прыз тым, чые родныя сядзяць у беларускіх турмах па палітычных матывах, чые блізкія былі выкрадзеныя і забітыя, і тым дзеячам контркультуры, якія змушаныя працаваць у Беларусі ў жудасных умовах", – заявіла 10 снежня ў прыёмнай зале МЗС Францыі ў Парыжы на цырымоніі ўручэння прэміі дырэктарка "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда.

"Мы займаемся сваёй справай не дзеля грошай, а дзеля таго, каб у нашай краіне была магчымасць свабодна працаваць", – падкрэсліў М.Халезін. Грашовая частка прэмііпаводле яго слоў, будзе пералічаная арганізатарамі праз спецыяльныя фонды на падтрымку беларускай контркультуры.

Як паведаміў М.Халезін, раніцай 10 снежня дзяржаўны сакратар МЗС Францыі па правах чалавека Рама Ядзе зрабіла заяву з нагоды візіту ў Францыю лідэра Лівіі Муамара Каддафі, які выклікаў неадназначную рэакцыю ў французскім грамадстве. Яна заклікала сваіх калегаў ва ўрадзе суправадзіць заключэнне французска-лівійскіх кантрактаў "патрабаваннем гарантый у праваабарончай сферы". Падчас цырымоніі ўручэння прэміі беларуская дэлегацыя выказала падтрымку сакратару, перадаўшы ёй букет бела-чырвоных руж, перавязаных джынсавай стужачкай. Таксама быў перададзены сэнс гэтага букета: "Белы колер – сімвал саўдзелу, чырвоны – мужнасці, джынс – знак беларускай салідарнасці".

Прэмія прысуджаецца штогод з 1988 года Нацыянальнай кансультатыўнай камісіяй па правах чалавека – незалежным кансультацыйна-ініцыятыўным інстытутам у галіне правоў чалавека пры прэм'ер-міністры Францыі.

У Беларусі "Свабодны тэатр" не мае ні ўласнай сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні фінансавання. Паказы праходзяць падпольна. У той самы час калектыў актыўна гастралюе за мяжой, прыняў удзел у некалькіх буйных міжнародных тэатральных фэстах. У красавіку "Свабодны тэатр" стаў удзельнікам Еўрапейскай тэатральнай канвенцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках