25 снежня 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – вораг Інтэрнэту

1

У 2007 годзе ў чарговым дакладзе аб свабодзе прэсы вядомай праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" з'явіўся новы раздзел пра ціск на інтэрнэт-СМІ.

Усяго ў спісе так званых інтэрнэт-ворагаў – 13 краін: Беларусь, Бірма, Кітай, Куба, Егіпет, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туніс, Туркменістан, Узбекістан і В'етнам.

Беларусь

У рэжыму Лукашэнкі – манаполія на ўсе тэлекамунікацыі, так што доступ да непажаданых сайтаў проста блакуецца. Тыя ж сайты, якія спрабуюць паведаміць пункт гледжання, які адрозніваецца ад афіцыйнага, узламваюцца. Толькі ў 2006 годзе былі зарэгістраваныя некалькі такіх выпадкаў, паведамляе www.metro-russia.com.

Куба

Куба з'яўляецца адной з самых адсталых краін у плане Інтэрнэту (толькі 2% насельніцтва выспы карыстаюцца Сеткай). Пры гэтым "контррэвалюцыйная дзейнасць" у Глабальнай павуціне лёгка кантралюецца.

У вотчыне Фідэля Кастра няма прыватных інтэрнэт-злучэнняў, толькі з інтэрнэт-кафэ або ВНУ. На гэтых кампутарах ПА усталёўвае паліцыя, і софт блакуе ўсе непажаданыя запыты. Пад адмысловы кантроль узятыя дысідэнты і апазіцыянеры. За напісанне на форуме артыкула, які крытыкуе рэжым, можна атрымаць 20 гадоў турмы.

Егіпет

За выключэннем некалькіх рэлігійных сайтаў у краіне няма жорсткай цэнзуры ў Сетцы. Пры гэтым самавольства ў дачыненні інтэрнэтчыкаў звязанае з заклікамі да дэмакратычных рэформаў. Ініцыятар арыштаў і зачынення сайтаў – прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак.

Іран

У іранскім Інтэрнэце вядзецца кампанія па падтрымцы маральнасці. Апошнім часам цэнзура тут сышла на нуль, але ў 2005 годзе былі арыштаваныя тры блогеры. Паводле неафіцыйных дадзеных, у Іране блакуецца доступ да 6 млн сайтаў.

Паўночная Карэя

Гэтая краіна застаецца "чорнай дзірой" у Глабальнай сетцы. Доступ да Інтэрнэту тут маюць толькі некалькі службоўцаў.

Туркменістан

Сеткай у гэтай дзяржаве карыстаецца толькі 1% насельніцтва. Туркменбашы Сапармурат Ніязаў не толькі ўвёў цэнзуру ў туркменскім сегменце Інтэрнэту, але і блакаваў доступ да яго для большасці грамадзян краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках