25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не хоча быць проста «саюзным» віцэ-прэзідэнтам

6

Расейскі палітолаг і дэпутат Дзярждумы ад "Адзінай Расеі" Сяргей Маркаў паведаміў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў беларускаму калегу пасаду віцэ-прэзідэнта ў выпадку абвяшчэння так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Аднак Аляксандр Лукашэнка адмовіўся.

"Аляксандр Лукашэнка, вядома, хацеў бы быць прэзідэнтам вялікай аб'яднанай дзяржавы, і пры Ельцыне ў яго былі для гэтага рэальныя шанцы. Але пры Пуціне, пры Мядзведзеве такіх шанцаў у яго няма. Вядома, што яму прапаноўвалася і пасада прэм'ер-міністра, і віцэ-прэзідэнта, але гэта яго не задаволіла. Ён хацеў адначасова быць і прэм'ер-міністрам, і віцэ-прэзідэнтам, то бок, "паралельным прэзідэнтам". Але Масква не гатовая пайсці на гэта. Так што гэтае пытанне засталося ў падвешаным стане", – распавёў у інтэрв'ю БелаПАН Сяргей Маркаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках