25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр сувязі: «Velcom» прадалі значна даражэй за 500 мільёнаў даляраў

5

Пры продажы дзяржаўнай долі кампаніі "Мабільная лічбавая сувязь" (гандлёвая марка "Velcom") дзяржава атрымала "значна больш за 500 мільёнаў даляраў". Пра гэта заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей, адказваючы 19 снежня на пытанні журналістаў.

"Дзяржаўная доля была прададзеная зыходзячы з цаны значна больш высокай, чым было заплачанае за адпаведную долю пры продажы "SB Telecom" аўстрыйскай кампаніі (маецца на ўвазе кампанія "Telekom Austria Group". – БелаПАН.)", – сказаў М.Панцялей.

Пры гэтым міністр адмовіўся назваць дакладную суму пагаднення, заявіўшы, што, калі кіраўніцтва "SB Telecom" захоча раскрыць падрабязнасці пагаднення, то беларускі бок пярэчыць не будзе.

М.Панцялей выказаў надзею на тое, што развіццё "Velcom" паскорыцца. "Самае галоўнае, што аўстрыйская кампанія мае дастаткова фінансавых і кіраўнічых рэсурсаў для таго, каб пераадолець некаторы застой, які азначыўся ў развіцці "Velcom", – сказаў міністр. Паводле яго слоў, па вялікім рахунку, усе планы кампаніі на гэты год выконваюцца.

Нагадаем, што кантрольны пакет акцый "Velcom", які належыў дзяржаве, быў прададзены ў жніўні 2007 года другому саўладальніку кампаніі — "SB Telecom" (Кіпр). Умовы пагаднення невядомыя дагэтуль. Здагадкі экспертаў пра тое, што дзяржаўная доля была прададзеная за 500 млн. даляраў, будаваліся на словах прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які ў красавіку публічна паведаміў пра "супервыгодную" прапанову, якая паступіла з-за мяжы, – прадаць 51% акцый "Velcom" за 300—500 млн. даляраў.

У кастрычніку аўстрыйская кампанія "Telekom Austria Group" купіла 70% акцый "SB Telecom" за 730 млн. еўра. Як паведаміў 20 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску генеральны дырэктар "Telekom Austria Group" Барыс Немшич, астатняя доля ў 30% у "SB Telecom Ltd" можа быць выкупленая ў 4-м квартале 2010 года за 320 млн. еўра плюс дадатковая ўзнагарода, якая будзе залежаць ад будучых вынікаў фінансавай дзейнасці кампаніі "Velcom".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках