25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: «Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары – К, Д і Б»

4

Замежная прэса ў чацвер каментуе рашэнне часопіса Time, які назваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна чалавекам года. У прыватнасці, The Boston Herald піша, што Time некалі назваў чалавекам года Адольфа Гітлера. Такі выбар выклікаў гнеў кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, сенатара Джона Макейна.

Галоўны рэдактар часопіса Time Рычард Стэнгел растлумачыў, што Пуцін быў абраны таму, што "выявіў экстраардынарныя арганізатарскія здольнасці ў кіраўніцтве краінай, якую ён прыняў у стане хаосу і прывёў да стабільнасці". Зразумела, дадаў ён, "ён небяспечны ў тым сэнсе, што яму няма справы ні да грамадзянскіх свабодаў, ні да свабоды слова".

Такі выбар выклікаў гнеў кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, сенатара Джона Макейна, які на сустрэчы з рэдакцыяй Herald сказаў, што чалавекам года павінен быў стаць генерал Дэвід Пятрэус, камандуючы амерыканскімі войскамі ў Іраку.

Што тычыцца Пуціна, Макейн, парадзіруючы выказванне Джорджа Буша пра расейскага лідэра, сказаў: "Я паглядзеў яму ў вочы і ўбачыў там тры літары – К, Д і Б".

Цяпер, калі Пуцін прызначыў пераемнікам свайго пратэжэ Дзмітрыя Мядзведзева, Макейн гаворыць: "Ён проста зрабіў сябе пажыццёвым прэзідэнтам. Мы ведалі, што гэта тэатр марыянетак, толькі не ведалі, хто будзе марыянеткай".

Макейн у сваёй ацэнцы Пуціна патрапіў у самую кропку. "Я не лічу, што гэта аднаўленне халоднай вайны, – сказаў ён. – Але я бачу, што ён імкнецца перашкодзіць спробам зрабіць свет лепшым".

Макейн згадаў упартае непрыманне Пуціным спроб даць Косаву незалежнасць ад Сербіі, яго блізкія стасункі з беларускім дыктатарам і недахоп супрацоўніцтва пры разглядзе іранскага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. (Поўны тэкст на сайце Inopressa.ru)

"Можа, часопісу Time і падабаецца ўшаноўваць сусветнага задзіраку, але ў дадзеным выпадку мы – на баку Макейна", – адзначае выданне. – Хіба, услаўляючы дрэнныя паводзіны, мы не патакаць яму?"

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках