24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка закладае краіну ў расейскі ламбард

26
Лукашэнка закладае краіну ў расейскі ламбард

Беларусь і Расея падпісалі ў Маскве пагадненне аб выдзяленні дзяржкрэдыту ў памеры 1,5 млрд даляраў. Сенсацыйным стала паведамленне пра тое, што Расея разглядае магчымасць даць у будучым годзе Беларусі яшчэ 2 млрд. даляраў.

Пагадненне аб выдзяленні дзяржкрэдыту падпісаў з беларускага боку міністр фінансаў Мікалай Корбут і з расейскага боку віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын. Крэдыт у 1,5 млрд. даецца Расеяй тэрмінам на 15 гадоў па стаўцы LIBOR плюс 0,75% Як сказаў А.Кудрын, такім чынам сёння "гэты крэдыт каштуе каля 6%". Ён таксама сказаў, што Беларусі даецца 5-гадовы льготны перыяд на выплаты па асноўным доўгу. Аднак працэнты ў гэты час усё роўна будуць выплачвацца.

Усе сродкі па гэтым крэдыце будуць атрыманыя да 31 снежня гэтага года і размешчаныя на рахунку Мінфіна Беларусі ў Нацыянальным банку Беларусі.

Расея таксама вывучыць у 2008 г магчымасць падавання Беларусі крэдыту ў памеры да 2 млрд даляраў. Пра гэта пасля падпісання пагаднення з Беларуссю аб выдзяленні крэдыту ў памеры 1,5 млрд даляраў заявіў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Аляксей Кудрын.

"Ёсць даручэнне прэзідэнтаў /Расеі і Беларусі/ дадаткова вывучыць магчымасць падавання крэдыту ў памеры да 2 млрд даляраў", – сказаў А.Кудрын.

Ён падкрэсліў, што наступны крэдыт можа адрознівацца ад цяперашняга і можа быць дзяржаўным або нейкім іншым. "Цяпер мы вывучаем усе магчымасці", – сказаў А.Кудрын.

Ён адзначыў, што гэты крэдыт плануецца даць на падтрымку гандлёвага і аплатнага балансу Рэспублікі Беларусь.

«Беларусам варта чакаць падвышэння цэн на газ, пераходу цалкам на сярэднееўрапейскія цэны. Крэдыт абяцаны для таго, каб гэтае падвышэнне зрабіць менш балючым. Але для беларускай эканомікі гэта ўсё роўна азначае адтэрміноўку вялікіх плацяжоў і магчымасць Расеі выкарыстаць фінансавы ціск у будучыні. Гэта ідзе плацеж нешта. Магчыма, за падтрымку расейскіх антызаходніх планаў у ваеннай галіне», – пракаментаваў гэтую навіну міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках