2 лiстапада 2024, Субота, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія беларускія нацыянальныя інтарэсы прадалі за расейскі крэдыт?

18

Атрыманьне Беларусьсю расейскага крэдыту пракаментаваў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка. “І гэты паўтарамільярдавы крэдыт, і анансаваны Кудрынам наступны - азначаюць усё тужэйшую пятлю на шыі беларускай эканомікі”, -- лічыць палітык.

“Пасьля доўгага тармажэньня гэтай справы - даць Беларусі расейскія крэдыты - яна раптам пайшла вельмі лёгка. Адначасова мы атрымліваем з Наваполацку інфармацыю наконт перадачы "Нафтану" ў рукі расейскага "Лукойлу". Мы чуем пагрозы расейскага генэрала, начальніка Генэральнага штабу Ю.Балуеўскага пра атамны ўдар па Польшчы. Адкуль і як Балуеўскі зьбіраецца яго наносіць? З Расеі над беларускай тэрыторыяй ці з самой Беларусі, куды вернуцца расейскія ракеты? Мы можам толькі здагадвацца, якую жахлівую для беларускай незалежнай дзяржаўнасьці, для міру на нашай зямлі цану пагадзілася заплаціць Расеі цяперашняя ўлада за гэтыя сярэбранікі. Мы патрабуем ад улады сказаць народу праўду: дык якія беларускія нацыянальныя інтарэсы яны прадалі за расейскі крэдыт?”, -- заявіў Вінцук Вячорка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках