23 снежня 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фідэль Кастра стаміўся чапляцца за ўладу

2

Прэзідэнт Кубы Фідэль Кастра другім разам за месяц абвясціў пра сваю магчымую адстаўку. У сваім лісце, зачытаным перад Нацыянальнай асамблеяй, кубінскі лідэр кажа, што ў мінулым ён «чапляўся за ўладу», але жыццё змяніла яго погляды.

Дэпутаты асамблеі пачулі прызнанне Фідэля ў тым, што ў мінулым ён быў "утапічным сацыялістам". Па словах прэзідэнта, гэта быў час, калі ён і яго паплечнікі лічылі, што насамрэч ведаюць, што трэба рабіць, і хацелі ўлады для рэалізацыі сваіх ідэй.

"Замежная прэса апошнімі днямі часта цытуе маю нядаўнюю фразу... што я не той чалавек, які чапляецца за ўладу. Магу дадаць, што я калісьці быў такім чалавекам з прычыны максімалізму маладосці і недахопу сумлення", – заявіў Фідэль.

"Што змяніла мяне? Само жыццё, праз больш поўнае разуменне думак (лідэра кубінскага руху за незалежнасць) Хасэ Марці і класікаў сацыялізму", – дадаў лідэр Кубы ў лісце, датаваным 27 снежня 2007 года.

Фідэль Кастра таксама заклікаў людзей падтрымаць свайго брата Раўля. "Неабходна працягваць наш марш, не спыняючыся ні на хвіліну. Я падніму сваю руку побач з вашымі, каб падтрымаць яго (Раўля Кастра)", – заявіў Фідэль.

Выбары Нацыянальнай асамблеі пройдуць 20 студзеня. На апошнім пасяджанні цяперашняга складу асамблеі Раўль Кастра сядзеў побач з пустым крэслам свайго хворага брата.

Як перадае з Гаваны карэспандэнт ВВС Майкл Вос, нягледзячы на тое, што Фідэль упершыню падтрымаў спробы брата пачаць у краіне нейкія рэформы, гутарак пра палітычныя перамены у аднапартыйнай сістэме на Кубе не чуваць.

На мінулым тыдні 81-гадовы прэзідэнт упершыню даў зразумець, што можа пакінуць сваю пасаду, напісаўшы, што яго доўг – даць дарогу маладым.

Фідэль Кастра кіруе Кубай з 1959 года. У 2006, калі прэзідэнту патрабавалася тэрміновая аперацыя, ён часова перадаў уладу свайму брату і з таго часу не з'яўляўся на публіцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках