22 снежня 2024, Нядзеля, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панаехалі?

Аляксандр Лукашэнка ўказам № 439 удакладніў шэраг пытанняў пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падаванні жылля. Пра гэта паведаміла ў пятніцу прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Дакументам вызначаецца, што грамадзяне, якія прыбылі ў Менск з іншых населеных пунктаў, не прымаюцца на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў цягам пяці гадоў з дня іх рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Менску.

Паводле дзейных правілаў грамадзяне, якія пагоршылі свае жыллёвыя ўмовы ў сувязі з рэгістрацыяй па сваім месцы жыхарства ў Менску грамадзян з іншых населеных пунктаў, не прымаюцца на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў цягам пяці гадоў з дня пагаршэння жыллёвых умоў. У каментары адзначанае, што ўсталяванне дадзенага абмежавання створыць роўныя ўмовы пастаноўкі на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў для ўсіх грамадзян.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках