23 лiстапада 2024, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У віцебскім СІЗА галадае прадпрымальніца

У віцебскім следчым ізалятары № 2 аднавіла галадоўку прадпрымальнік Святлана Дваранінава, асуджаная на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Як паведаміла “Еўрарадыё” адвакат Наталля Тарасюк, 21 верасня прадпрымальніца падала скаргі старшыні Віцебскага абласнога суда і пракурору Віцебскай вобласці і з 12 гадзін гэтага дня адмовілася ад ежы.

У якасці прычыны, што прымусіла Дваранінаву пайсці на такі крок, яна ўказала, што робіць гэта "ў знак пратэсту супраць грубага парушэння крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства следствам, пракуратурай і судамі Кастрычніцкага раёна і Віцебскай вобласці пры вядзенні крымінальнага працэсу".

Галадоўкай прадпрымальніца патрабуе адмяніць свой прыгавор і спыніць вытворчасць па крымінальнай справе. Тарасюк адзначыла, што гэта ўжо другая галадоўка Дваранінавай. Першы раз яна галадала 23 дні (з 21 жніўня па 13 верасня).

Адвакат не змагла расказаць аб стане здароўя сваёй падабароннай, растлумачыўшы гэта тым, што працуе ў Мінску. Нагадаем, 13 жніўня Дваранінава была прыгаворана віцебскім судом да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Віцебскі абласны суд 18 верасня пакінуў гэты прыгавор без змяненняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках