28 снежня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымліваючы Лябедзьку, амапаўцы скралі гарадскі аўтобус

16

Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі пасля заканчэння прадпрымальніцкай акцыі. Адбылося затрыманне проста ў рэйсавым аўтобусе. На прыпынку каля Галоўпаштамта Анатоль і яшчэ пяцёра ўдзельнікаў увайшлі ў аўтобус – і за імі туды ж накіраваліся амапаўцы ў чорным.

«Амапаўцы загадалі кіроўцу ехаць, куды яны скажуць. Пасля, па ходзе, сталі звязвацца па рацыі, каб прыгналі міліцэйскую машыну, – распавядае прэс-службе АГП актывістка Ніна Даўгучыц. – У раёне Ратушы аўтобус спыніўся, Анатоля вывялі пад рукі і павялі ў пад’ехаўшую машыну».

Акрамя ўдзельнікаў прадпрымальніцкага мерапрыемства, іншых пасажыраў у аўтобусе не было, бо плошча была ачэпленая. Калі Лябедзьку пасадзілі ў машыну, адразу ж зачынілі дзверы аўтобуса і больш нікога не выпусцілі. Неўзабаве, праўда, аўтобус адкрылі і ўсім сказалі: «Вы свабодныя».

Анатоля Лябедзьку адвезлі ў Маскоўскае РУУС разам з актывістам Уладзімірам Шылам, якога затрымалі раней. Як паведаміў апошні, на яго складаюць пратакол «за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках