27 снежня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькіх удзельнікаў акцыі пратэсту моцна збітыя міліцыяй

15

Адвакат затрыманых 10 студзеня ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў Вера Страмкоўская патрабавала выклікаць хуткую дапамогу ў суд Цэнтральнага раёна. У суд былі дастаўленыя пяцёра актывістаў, ва ўсіх у іх ёсць траўмы і пашкоджанні.

У Таццяны Цішкевіч падазроны на чэрапна-мазгавую траўму, у Арсенія Пахомава сляды збіванняў на твары, у Каксюка Юрыя зламанае рабро, моцна збітыя Міхаіл Пашкевіч і Міхаіл Крываў. Усе яны правялі ноч у прыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Акрэсцінскі лекар, які праводзіў учора агляд затрыманых, адмовіўся аказаць ім медыцынскую дапамогу, паведаміла прэс-служба АГП.

Нагадаем, што адразу пасля затрымання пад пагрозай фізічнай расправы маладых людзей прымусілі выключыць мабільныя тэлефоны, таму яны не змаглі паведаміць сваім блізкім пра месца знаходжання.

Сёння стала вядома, што затрыманых абвінавачваюць па двух артыкулах: удзел у несанкцыянаванай акцыі і хуліганства. Ім пагражае да 15 сутак адміністрацыйнага арышту плюс штрафы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках