24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Да супраціву будуць далучацца ўсё новыя і новыя людзі»

8

«Дэманстрацыя 10 студзеня паказала, што да супраціву будуць далучацца новыя людзі і новыя сацыяльныя і прафесійныя групы, якіх гэтая ўлада ўжо дастала. Прадпрымальнікі паказалі прыклад самаадданай, мужнай барацьбы за свае правы», – заявіў каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, каментуючы акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску.

На думку Саннікава, акцыя прадпрымальнікаў стала прыкметнай падзеяй у палітычным жыцці краіны. «Менавіта ў палітычным, бо гаворка ідзе не пра асобны закон, супраць якога ўчора пратэставалі прадпрымальнікі, а пра тое, што гэты рэжым з самага пачатку пераследуе мэту знішчыць прадпрымальнікаў. Замест таго, каб з падзякай ставіцца да людзей, якія цяжкай працай забяспечваюць насельніцтва тым, чым дзяржава ў сілу сваёй непаваротлівасці не ў стане забяспечыць, улада ўвесь час робіць захады для знішчэння дробнага і сярэдняга бізнэсу, пазбаўляе людзей працы і магчымасці зарабляць. Учорашняя дэманстрацыя паказала, што ёсць мяжа цярпенню нават у спакойных беларусаў. Рэпрэсіўнымі мерамі ўлада нічога не даможацца», – сказаў дыпламат.

Міжнародны каардынатар Хартыі’97 упэўнены: судовыя працэсы над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў трэба разглядаць як палітычныя, а прысуджаных да турэмнага зняволення – як Вязняў сумлення.

«Хочацца пажадаць мужнасці і ўстойлівасці прадпрымальнікам, таму што яны сёння апынуліся на піку барацьбы з рэжымам і хочацца верыць, што яны знойдуць у сабе сілы і падтрымку ў грамадстве для таго, каб аб'яднацца і працягваць рашучую барацьбу за свае правы», – адзначыў Саннікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках