27 снежня 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША асуджае жорсткія прысуды дэманстрантам

8

"Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей", сказаў «Радыё Свабода» часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур у Маскоўскім раённым судзе Менску.

“Амбасада ЗША асуджае прысуды па гэтых справах. Няма ніякай прычыны, каб забараняць людзям выказваць іх пункт гледжаньня мірным шляхам. Разам з калегамі мы ўчора назіралі за пратэстам на Кастрычніцкай плошчы, і нам відавочна, што ўдзельнікі гэтага пратэсту выказвалі свой пункт гледжаньня. Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей, якія ўчора там былі. Тым больш дзіўна, што затрыманыя – тыя ж самыя людзі, якія прадставілі пэтыцыю пратэсту Мядзьведзевай. І вось адказ – сёньня яны асуджаныя без адвакатаў, без прысутнасьці людзей ў зале суду”, -- заявіў Джонатан Мур.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках