24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты прадпрымальнікаў па ўсей краіне

9

Валадара Цурпанава, арганізатара мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 студзеня на плошчы Леніна, арыштавалі.

Учора а 14-й гадзіне яго выклікалі позвай у Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва як сьведку і там зьвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу, паведаміла “Радыё Свабода”. З аддзелу міліцыі Цурпанава павезьлі ў Ленінскі суд Магілёва. Цурпанава суправаджалі маёр, капітан ды прапаршчык міліцыі.

У судзе Валадар Цурпанаў запатрабаваў перакладчыка, адваката й магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Судзьдзя Натальля Панасенка хадайніцтвы Цурпанава задаволіла, аднак з-пад варты ня вызваліла. Яна паведаміла, што ён затрыманы на 72 гадзіны.

Валадар Цурпанаў не выключае магчымага зьняволеньня:

“Чаканьні ў мяне грунтуюцца на чым? 21 студзеня набліжаецца, натуральна, трэба правесьці прэвэнтыўныя захады па затрыманьні тых, хто выявіў актыўнасьць, і ня проста актыўнасьць, але здольнасьць арганізаваць людзей. Таму, хутчэй за ўсё, будуць вінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. Павінны даць ня менш дзесяці сутак”, -- сказаў “Свабодзе” Валадар Цурпанаў за дзесяць хвілінаў да допыту ў міліцыі.

Да 1 студзеня Валадар Цурпанаў працаваў у прыватнай абутковай майстэрні, цяпер ён беспрацоўны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках