23 снежня 2024, панядзелак, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі салідарнасці прайшлі ў Менску. Затрыманыя 10 чалавек (Фота)

6
Акцыі салідарнасці прайшлі ў Менску. Затрыманыя 10 чалавек (Фота)

Акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі прайшлі 16 студзеня ў Менску. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду» выходзілі з партрэтамі палітвязняў на праспект Незалежнасці, вуліцу Няміга, Юбілейную плошчу, да Палаца спорту.

Партрэты вязняў сумлення былі разлепленыя па ўсім горадзе. Поруч турмы на Акрэсціна моладзевыя актывісты запалілі свечкі салідарнасці.

Падчас правядзення акцыі салідарнасці на вуліцы Няміга былі затрыманыя 6 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду». Амапаўцы прыбылі на месца правядзення акцыі праз 10 хвілін пасля яе пачатку. Яны вырывалі з рук актывістаў партрэты палітвязняў, а пасля сталі хапаць людзей. Сярод затрыманых – Вольга Гулякевіч, Максім Венярскі і Павал Кур’яновіч.

Нагадаем, што на 15 сутак былі арыштаваныя 27 удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла 10 студзеня ў Менску. Людзей асудзілі на наступны дзень пасля акцыі і працягваюць арыштоўваць дагэтуль, хапаючы людзей ужо дома або на працы. Так, учора ва ўласнай кватэры была затрыманая моладзевая актывістка Юлія Сіўцова. Яе адразу адвезлі ў суд і арыштавалі на 15 сутак. Адначасова на працэсе былі затрыманыя яшчэ трое моладзевых актывістаў: Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч. Маладыя людзі проста прыйшлі падтрымаць дзяўчыну на судзе. Яшчэ адзін актывіст «Маладога Фронту» Уладзімір Сяргееў быў затрыманы ў раёне Трактарнага завода.

Вядома, што ўсіх затрыманых у Дзень салідарнасці адвезлі на ноч у спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна. Сёння іх чакае суд.

Акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі прайшлі 16 студзеня ў Менску

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках