18 траўня 2024, Субота, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч на волі

18
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч на волі

Палітвязню і прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу змянілі меру пакарання з пазбаўлення свабоды на выпраўленчыя працы. Пра гэта ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў сам Мікалай Аўтуховіч, які ўжо выехаў з Менска дамоў у Ваўкавыск.

«Да мяне ўжылі замену пакарання на выпраўленчыя працы. Буду жыць дома і ў панядзелак стану на ўлік у валкавыскім РАУС. Чым буду займацца на выпраўленчых працах, пакуль невядома», – паведаміў Мікалай Аўтуховіч.

Па словах Аўтуховіча, у кастрычніку камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні адмовілася змякчыць для яго прысуд. А учора ўвечары яго нечакана выклікалі да начальніка атрада і, нічога не тлумачачы, прымусілі падпісаць нейкія паперы. Толькі раніцай у калонію прыехаў суддзя і пракурор і Аўтуховічу паведамілі, што ён вызвалены з калоніі.

Сваё нечаканае вызваленне Аўтуховіч пакуль не ведае, чым растлумачыць. «Я думаў, што на свабодзе ўжо шмат палітвязняў. А тут высвятляецца, што я адзін толькі выйшаў. Можа заўтра кагосьці выпусцяць? Ці ў панядзелак? Усё магчымае», – гаворыць ён.

Успамінаючы 2,5 гады, праведзеныя ў калоніі, Аўтуховіч кажа:

«Турма гэта такое месца, дзе да нікога няма ніякай справы. Калі ты не высоўваешся, то ніхто цябе не чапае. Я імкнуўся, каб мяне не было відаць, меў стасункі з сваім асяродкам людзей, размаўлялі на беларускай мове... Быў настроены сядзець да канца званка».

За гады, праведзеныя ў турме Аўтуховічу не дазволілі ніводнага дадатковага спаткання з сваякамі, ніводнай дадатковай пасылкі. «Калі падыходзіў тэрмін, «межпарламенцёры» мне прапаноўвалі ўмовы для палягчэння жыцця. Я не прымаў іх. Пастаяннага ціску не было. Але праца ў калоніі рабская. За 26 працоўных дзён сталяром мне заплацілі ледзь больш за 2 тысяч рублёў», – распавядае Аўтуховіч.

Наконт стану здароўя былы палітвязень гаворыць, што яно значна пагоршылася.

«Трэба папраўляць здароўе. Усё гэта наступства працяглых галадовак. Панкрэатыт я сабе зарабіў», – адзначае ён.

Сёння прадпрымальнік вяртаецца дамоў, у Ваўкавыск. «Бізнэсу майго няма, ён знішчаны. Я не збіраюся нікому гэтага прабачаць. Але і аднаўляць бізнэс цяпер у нашай краіне – глупства. Зноў могуць усё адабраць і пасадзіць», – гаворыць ён.

Нагадаем, прадпрымальнік быў арыштаваны 14 кастрычніка 2005 г. і прысуджаны да 3,5 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па сфабрыкаваным абвінавачванні ў няплаце падаткаў. Ён знаходзіўся ў следчым ізалятары і з першага дня арышту праводзіў галадоўку, якая доўжылася 74(!) дні. М. Аўтуховіч адбываеў пакаранне ў ВЧ-1 г. Менска. 14 кастрычніка 2005 г.

Сама ўлада запісала ваўкавыскага прадпрымальніка Аўтуховіча ў «палітычныя». Калі ён быў абвешчаны ў вышук, у арыенціроўках, якія былі панавешаныя ва ўсіх участках міліцыі, было напісанае: «Аўтуховіча М.М. негатыўна ставіцца да дзейснага палітычнага ладу і Кіраўніка дзяржавы».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках