23 снежня 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе не можа быць месца дыктатуры

21 студзеня прадстаўнікі IRL Ээра Эленурм і Раўль Лійве перадалі ў консульства Беларусі ў Эстоніі мемарандум ад моладзі партыі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.

Перадача мемарандума адбылася салідарна з іншымі арганізацыямі – сябрамі Дэмакратычнай Супольнасці Моладзі Еўропы (DEMYC). Такі мемарандум нараўне з Эстоніяй будзе адданы міжнародным прадстаўніцтвам Беларусі ў Польшчы, Ісландыі, Бельгіі, Грэцыі, на Кіпры, у Даніі, Фінляндыі.

"Беларусь – апошняя апора савецкай дыктатуры ў Еўропе, дзе фальсіфікуюць вынікі выбараў, арыштоўваюць апазіцыянераў і замінаюць свабодзе прэсы. На гэтым прыкладзе мы бачым, якой была б Эстонія, калі б у нас замест дэмакратычнага дзяржаўнага ладу ўсталявалася дыктатура", – сказаў Раўль Лійве.

Паводле яго слоў, Эстонія разам з іншымі дзяржавамі Еўропы павінна падтрымліваць народ Беларусі ў яго імкненні вызваліцца ад дыктатуры, як раней свет падтрымаў Эстонію. Адной з асноў дэмакратыі з'яўляецца свабода чалавека выказваць свае думкі, а таксама складаць сяброўскія сувязі з замежнымі партнёрамі. У Еўропе ні сёння, ні ў будучыні не можа быць месца самаўладдзю і ўшчамленню свабоды слова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках