23 снежня 2024, панядзелак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага палітвязьня вылучаюць на прэмію Сахарава

13

Дэпутаты Эўрпарлямэнту намерваюцца вылучыць Аляксандра Казуліна на сёлетнюю прэмію Андрэя Сахарава ў галіне правоў чалавека.

Пра гэта паведаміў Польскаму радыё былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. Ён зазначыў, што зараз у Эўрпарлямэнце распрацоўваецца адпаведная кампанія. Яна зьяўляецца адным з элемэнтаў міжнароднай кампаніі салідарнасьці з палітвязьнем. Рынкевіч перакананы ў тым, што менавіта Аляксандар Казулін зьяўляецца найлепшым кандыдатам на гэтую ўзнагароду.

Тым часам жонка палітзьняволенага Ірына Казуліна лічыць, што нават калі яе муж не атрымае ўзнагароды, то само вылучэньне будзе вельмі важнае. “Па-першае, гэта знак павагі да ягонай дзейнасьці. Па-другое, я разглядаю гэта як падтрымку майго мужа ў вельмі цяжкі для яго час. Па-трэцяе, для нашага беларускага народу гэта сыгнал аб тым, што пра Аляксандра не забываюцца, яго падтрымліваюць і за яго змагаюцца”, - кажа Ірына Казуліна.

Аднак адзінае, што непакоіць родных апошнім часам, гэта адсутнасць вестак ад Казуліна з калёніі. Ірына Казуліна адзначыла, што апошні ліст яны атрымала толькі на новы год, а давол на кароткатэрміновае спатканьне муж атрымае не раней як у лютым.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках